БЕЛ Ł РУС

Затрымалі жонку жыхара Слоніма, які скардзіўся на ціск з боку сілавікоў

12.03.2026 / 15:48

Nashaniva.com

Мужчына ў сацсетках расказаў, што сілавікі праследуюць яго сям’ю за лайк 10‑гадовай даўніны — 2016 года. Цяпер праўладныя каналы напісалі пра затрыманне яго жонкі. 

Паводле слоў мужчыны, які скардзіўся ў сацсетках на ціск з боку сілавікоў, адзіны лайк у сацсетцы «Аднакласнікі» быў пастаўлены пад фота Аляксандра Лукашэнкі яшчэ ў 2016 годзе.

Мужчына кажа, што не ведае, скуль той лайк — ноўтбук заўсёды быў адкрыты, і кнопку «клас» магло выпадкова націснуць дзіця, якому на той момант было ўсяго 5—6 гадоў.

Аднак сілавікоў довады пра ўзрост і выпадковасць не спынілі. Яны адказалі, распавядае мужчына, што і дзіця пасля паўналецця могуць прыцягнуць да адказнасці. 

Цяпер тэлеграм-канал сілавікоў напісаў, што жонка мужчыны затрыманая і знаходзіцца ў ІЧУ — там яна чакае суда паводле адміністрацыйны справы. Сцвярджаецца, што ў жанчыны знайшлі «экстрэмісцкія падпіскі».

«Упэўненыя, гісторыя не скончаная», — пагражаюць сілавікі.

Мужчына распавядаў у роліках, што яго жонка працуе ў таксі, а таксама што яны выхоўваюць прыёмных дзяцей. Дзяцей пагражаюць адабраць.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула