БЕЛ Ł РУС

Атрад спецназа «Буран» пераўтвораны ў асобную вайсковую частку

12.03.2026 / 16:09

Nashaniva.com

Пра гэта падчас сустрэчы з журналістамі, прымеркаванай да Дня ўнутраных войскаў, паведаміў намеснік міністра ўнутраных спраў — камандуючы ўнутранымі войскамі Мікалай Карпянкоў, піша БелТА.

Фота: progomel.by

Па словах Карпянкова, тры гады таму міністрам унутраных спраў быў зроблены акцэнт на развіцці падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння ўнутраных войскаў, і нібыта 13 дзейных атрадаў паспяхова затрымліваюць «небяспечных злачынцаў і экстрэмiстаў».

«У мінулым годзе мы павялічвалі нашы атрады. Асобныя мы пераўтваралі ў вайсковыя часткі. Так, атрад «Буран» у Гомельскай вобласці нядаўна быў пераўтвораны ў вайсковую частку. Ёй прысвоены нумар 3033», — адзначыў Карпянкоў.

Ён таксама дадаў, што ў бліжэйшы час атрад спецыяльнага прызначэння «Шторм» у Брэсцкай вобласці таксама будзе пераўтвораны ў вайсковую частку. Акрамя таго, сталічная вайсковая частка 5448 будзе пераўтворана ў частку аператыўнага прызначэння, а в/ч 3310 з Мінскай вобласці — у брыгаду спецыяльнага прызначэння.

Ён таксама адзначыў, што баявы патэнцыял атрадаў спецыяльнага прызначэння быў істотна павялічаны.

«Яны атрымалі на ўзбраенне новую зброю: гранатамёты, ПТРК, агнямёты, кулямёты вялікага калібру, БТР-82, а таксама новыя беспілотныя лятальныя апараты, якім мы надавалі вельмі вялікую ўвагу ў мінулым годзе. У нас створаны тры цэнтры беспілотнай лятальнай авіяцыі. І зараз будзе стварацца чацвёрты цэнтр у атрадзе спецыяльнага прызначэння «Буран» у Гомельскай вобласці», — дадаў Мікалай Карпянкоў.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула