БЕЛ Ł РУС

ЗША часова вывелі з-пад санкцый расійскую нафту

13.03.2026 / 07:52

Nashaniva.com

Санкцыі супраць расійскай нафты былі ўведзены ў сувязі з вайной ва Украіне. Дазвол выдадзены на 30 дзён.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Stringer/Anadolu via Getty Images

ЗША часова вывелі з-пад санкцый продаж расійскай нафты і нафтапрадуктаў, якія транспартуюцца танкерамі.

ЗША вывелі з-пад сваіх санкцый продаж нафты і нафтапрадуктаў з Расіі, загружаных на танкеры да 12 сакавіка.

У чацвер ЗША выдалі новую генеральную ліцэнзію, звязаную з Расіяй, якая дазваляе продаж расійскай сырой нафты і нафтапрадуктаў, загружаных на судны, да 11 красавіка, паведамляе Reuters са спасылкай на Міністэрства фінансаў ЗША.

Санкцыі супраць расійскай нафты былі ўведзены ў сувязі з вайной ва Украіне.

Міністр фінансаў ЗША Скот Бесэнт заявіў, што крок па дазволе ў дачыненні да расійскай нафты павінен прывесці да стабілізацыі сусветных энергетычных рынкаў у выніку вайны супраць Ірана, піша Reuters.

Бесэнт паведаміў у сацыяльнай сетцы Х, што гэтая «вузкаспецыялізаваная, кароткатэрміновая мера» датычыцца толькі нафты, якая ўжо знаходзіцца ў шляху, і не прынясе істотнай фінансавай выгады ўраду Расіі.

У сераду больш за 30 краін, у тым ліку ЗША, абвясцілі пра выдзяленне 172 млн бараляў нафты са сваіх стратэгічных рэзерваў. Аднак на фоне развіцця вайны ЗША і Ізраіль з Іранам цана нафты напярэдадні зноў дасягнула 100 даляраў за бараль — на такім узроўні яна гандлявалася чатыры гады таму.

Згодна з тэкстам ліцэнзіі, апублікаваным на сайце Міністэрства фінансаў ЗША, дазваляюцца пастаўка і продаж расійскай сырой нафты і нафтапрадуктаў, загружаных на судны пачынаючы з 12 сакавіка; ліцэнзія будзе дзейнічаць да 00:00 11 красавіка.

5 сакавіка Міністэрства фінансаў ЗША дало Індыі 30‑дзённую адтэрміноўку, дазволіўшы купляць расійскую нафту, якая затрымалася ў моры. Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі заяўляў, што заблакуе пастаўкі нафты ў Персідскі заліў, калі атакі ЗША і Ізраіль не спыняцца.

Бесэнт напісаў у X, што прэзідэнт ЗША Дональд Трамп робіць рашучыя крокі для забеспячэння стабільнасці на сусветных энергетычных рынках і «працуе над падтрымліваннем нізкіх цэн», адначасова супрацьдзейнічаючы пагрозе з боку Ірана.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула