БЕЛ Ł РУС

«Цэле» беларуса Маеўскага разграмілі на яго полі ў матчы Лігі канферэнцый

13.03.2026 / 09:01

Nashaniva.com

Івана Маеўскага звольнілі з пасады галоўнага трэнера.

Славенскі клуб прайграў афінскаму АЕКу з лікам 0:4 у першым матчы 1/8 фіналу еўракубку. Гульня ў адказ праз тыдзень у Грэцыі.

Над Іванам Маеўскім у пачатку тыдня навісла пагроза адстаўкі з пасады галоўнага трэнера. Славенскія СМІ нават пішуць, што рашэнне пра адстаўку Маеўскага ўжо прынята. 

Маеўскі, які дагэтуль працаваў у «Цэле» памочнікам галоўнага трэнера, узначаліў клуб у канцы студзеня, пасля таго, як галоўны трэнер каманды Альберт Рыера ўзначаліў нямецкі «Айнтрахт».

Але з пачатку лютага пад кіраўніцтвам Маеўскага «Цэле» ў шасці матчах чэмпіянату Славеніі атрымала дзве перамогі, адзін матч згуляла ўнічыю і тройчы прайграла, а адрыў ад канкурэнтаў — клуб ідзе на першым месцы — скараціўся з 12 да пяці балаў.

А зараз і балючая параза ў Лізе канферэнцый.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула