Лукашэнку сёння падарылі карову
Аляксандр Лукашэнка сёння ў Дрыбінскім раёне наведаў племянны завод па развядзенні кароў.
Фота: БелТА
Яму падарылі карову, у ліпені яна павінна будзе цяліцца. Лукашэнка паабяцаў, што калі народзіцца цяля — яно застанецца ў яго на ферме. Калі бычок — вернуць у Магілёўскую вобласць.
Палітык чарговы раз згадаў і пра праблему загінуўшых жывёл, заявіўшы пра недапушчальнасць іх падзяжу.
Фота: Пул першага
«Я не пераношу, калі жывёлы гінуць. Асабліва цяля. Я вырас у вёсцы. Дома ў мяне і авечкі, і козы», — сказаў ён.