БЕЛ Ł РУС

З'явіўся рэйтынг мінскіх лазняў

13.03.2026 / 11:42

Nashaniva.com

За мінулы год лазні, якія знаходзяцца ў падпарадкаванні УП «Гарадскія лазні», наведалі 382 346 чалавек. Пра гэта паведаміў дырэктар прадпрыемства Анатоль Марчанка, пішуць «Мінск-навіны».

Гэта на 18 700 наведвальнікаў (5,1 %) больш, чым у 2024 годзе. Улічваючы, што частка з іх — пастаянныя кліенты, грамадскія лазні папулярныя сярод прыкладна 10 % мінчан, мяркуе Анатоль Марчанка.

На прадпрыемстве прадставілі рэйтынг папулярнасці за 2025 год:

1‑е месца — лазня №7 на вул. Маскоўскай;

2‑е месца — Лазнева-аздараўленчы комплекс «Лазня» на вул. Мар’еўскай;

3‑е месца — «Лазня №1» на вул. Хмяльніцкага;

4‑е месца — Лазня «Сухарава» на вул. Сухараўскай.

Па выніках 2024 года лідарам была «Лазня», следам ішоў комплекс «Лазня №1», затым — №7 і ў канцы — «Сухарава».

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула