БЕЛ Ł РУС

У Мінску запускаюць новы аўтобус — ён звяжа Камароўку і Каменную Горку

13.03.2026 / 12:25

Nashaniva.com

Рэйсы пачнуцца з 16 сакавіка.

У Мінску запускаюць новы аўтобус. Ён звяжа Камароўку і Каменную Горку.

Аўтобус па маршруце №29Д «Карастаянавай — Люцынская» будзе хадзіць толькі па буднях у ранішнія гадзіны пік.

Схема руху новага аўтобуса

У Мінску ўжо ёсць аўтобус №29 «Карастаянавай — Кунцаўшчына» — ён ходзіць па буднях увесь дзень і курсіруе па падобным маршруце, але не аб'язджае ўсю Каменную Горку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула