БЕЛ Ł РУС

Ананімка: наўмысна немудрагеліста

18.09.2006 / 12:55

Сяргей Будкін

«Ананімка», West Records, 2006.

Падвальны экспэрымэнтальны попс ад праекту, якім займаецца прадусэр Persоnal Depeche Адам Старповіч. Гэты праект будзе меней пасьпяховы, і таго «Ананімка», відаць, дамагаецца адмыслова.

Падвальны экспэрымэнтальны попс ад праекту, якім займаецца прадусэр Persоnal Depeche Адам Старповіч. Гэты праект будзе меней пасьпяховы, і таго «Ананімка», відаць, дамагаецца адмыслова, прадукуючы наўмысна тупаватыя тэксты пад немудрагелістую сынтэзатарную музыку. Магчыма, так бы жартаваў Пётар Мамонаў, калі б ён быў 20-гадовай дзяўчынай. На хвалю «Ананімкі» можна трапіць, і тады ўсе гэтыя песенькі пададуцца мілымі і сьмешнымі. Такая ж сытуацыя і зь іншым гуртам – «Срэбранае вясельле» (нешта, дарэчы, у іх з «Ананімкай» ёсьць роднаснае). У іншым разе – дыск сапраўды можна выкінуць на сьметнік. Ці тое зьдзек з папсы, ці сваё бачаньне лёгкага жанру. Праўда, песьня са словамі «Я невідзімка, павер мне, Дзімка» выглядае на тле нашай эстрады зусім ня кепска. А тонкага, сьціплага і не заўжды роўнага голасу вакалісткі Насты дакладна ні з чыім іншым не паблытаеш. Для ўсіх тых, хто ня любіць альтэрнатывы, але ня можа слухаць банальнае папсы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула