БЕЛ Ł РУС

У Чачэрскім раёне мужчына загінуў, спрабуючы прыбраць дрэва, што ляжала на дарозе

13.03.2026 / 17:36

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося раніцай у чацвер.

Фота: УУС Гомельскага аблвыканкама

Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, 12 сакавіка ў 7:15 65‑гадовы кіроўца аўтамабіля «ГАЗ», едучы па аўтадарозе Р38 Буда-Кашалёва — Чачэрск — Краснаполле, рухаўся занадта хутка і наляцеў на дрэва, што ляжала на дарозе.

У гэты момант ствол спрабаваў прыбраць з праезнай часткі 71‑гадовы пешаход. Ад атрыманых траўмаў ён памёр у машыне хуткай дапамогі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула