БЕЛ Ł РУС

У Кобрыне трохгадовая дзяўчынка выпала з акна пятага паверха

13.03.2026 / 18:09

Nashaniva.com

У Кобрыне трохгадовая дзяўчынка выпала з акна пятага паверха. Пра здарэнне паведамілі ў Следчым камітэце.

Скрыншот з відэа

Паводле папярэдняй інфармацыі, увечары 12 сакавіка дзіця засталося адно ў пакоі, пакуль бацькі былі на кухні. Калі дарослыя вярнуліся, яны ўбачылі, што акно адчынена, а ўнізе пад домам ляжыць іх дачка.

Бацькі адразу выклікалі хуткую дапамогу. Медыкі, якія прыбылі на месца, забралі дзяўчынку ў бальніцу. У яе знайшлі шматлікія траўмы, і цяпер ёй аказваюць неабходную медыцынскую дапамогу.

Абставіны здарэння высвятляюцца.

Чытайце таксама:

У Магілёве з акна інтэрната выпала дзяўчынка

У Мінску выпаў з акна сямігадовы хлопчык

«Сям'я ні на якіх уліках не стаяла». Што вядома пра трагедыю ў Мінску, дзе школьнік выпаў з акна кватэры і загінуў

У Лошыцы з акна выпаў чалавек

Каментары да артыкула