БЕЛ Ł РУС

Квіткі на рэйсы «Белавія» падаражэюць

13.03.2026 / 22:15

Nashaniva.com

Пачынаючы з 17 сакавіка квіткі на рэйсы з Мінска ў В’етнам, Шры-Ланку, Кітай і Турцыю будуць каштаваць больш, бо авіякампанія «Белавія» павялічвае паліўны збор.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: lookby.media 

Турфірмам і падарожнікам раяць як мага хутчэй аплаціць хаця б палову кошту тура, каб зафіксаваць цяперашнюю цану. Калі гэтага не зрабіць, давядзецца даплаціць каля 35 даляраў за пералёт па маршрутах Мінск — Матала, Нячанг, Санья, а таксама Стамбул — Мінск.

Магчыма, падобнае падаражанне закране і рэйсы ў Тайланд. Пасля таго як квіток ужо аформлены, любыя змены ў ім будуць магчымыя толькі са штрафам паводле правілаў авіякампаніі.

Павышэнне паліўнага збору адбываецца не толькі ў «Белавіі». Гэта звязана з ростам цэнаў на нафту і больш складанай лагістыкай авіяпералётаў з-за абвастрэння канфлікту на Блізкім Усходзе.

Раней паведамлялася, што «Белавія» плануе дадатковыя рэйсы ў В’етнам і на Шры-Ланку. Гэта звязана з павелічэннем цікавасці турыстаў да азіяцкіх напрамкаў. Першы рэйс з Мінска ў Нячанг павінен адбыцца 20 сакавіка, другі — 27 сакавіка, хоць спачатку запуск палётаў у В’етнам планаваўся толькі на 31 сакавіка.

Чытайце таксама:

«Белавія» ў Ізраіль пакуль лётаць не будзе

«Белавія» прыпыніла палёты ў Дубай да канца сакавіка

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ

Каментары да артыкула