Ксенія Сітнік стала мамай
Пераможца дзіцячага «Еўрабачання-2005» Ксенія Сітнік паведаміла ў інстаграме, што месяц таму нарадзіла дзіця.
Скрыншот з відэа
«Роўна месяц таму, у лютаўскую пятніцу трынаццатага, з мяне літаральна выйшаў выдатны чалавек. І як пісаў класік: гэта быў цудоўны час, гэта быў жахлівы час. Такога сінтэзу агоніі, жывёльнага страху, кранальнай любові і ўдзячнасці ў адным пункце рэальнасці раней адчуваць не даводзілася. Падобна на тое, менавіта гэта і называецца — living my life like it’s golden», напісала Ксенія Сітнік.
Да допісу яна прыклала даволі смелае сваё відэа ў апошні перыяд цяжарнасці. Падрабязнасцяў пра дзіця яна ніякіх не дала, нават не згадала пра ягоны пол.
Нагадаем: у навагоднюю ноч Ксенія Сітнік прадэманстравала ў інстаграме шматзначнае фота — тады яна намякала на тое, што атрымала прапанову рукі і сэрца. Але здымкі ў яе падборцы былі зроблены раней.
Пасля Ксенія падагравала цікавасць падпісчыкаў тым, што публікавала размытыя відэа, на якіх яна ў белай (імаверна, вясельнай) сукенцы. Аўтаркай відэа стала яе сяброўка — першая прадстаўніца Беларусі на дзіцячым «Еўрабачанні» Вольга Сацюк.
Хто ж абраннік беларускай зоркі? Яна не асабліва паказвае свайго каханага. Але раней «Наша Ніва» высветліла, пра каго ідзе гаворка. Ён таксама жыве ў Празе. У акаўнце пазначана, што мужчына звязаны з кампаніяй, якая займаецца праектаваннем і будаваннем прыватных дамоў, і кампаніяй, якая вырошчвае бансай.
Чытайце таксама:
Ксенія Сітнік сабралася замуж?
З нагоды 9 жніўня Ксенія Сітнік згадала свой верш пра 2020 год
Вядучая БТ, паэтка, уцякач. Як склалася жыццё самых яркіх удзельнікаў дзіцячага «Еўрабачання»?
Ксенія Сітнік запісала кавер на песню «Бумбокса»
Ад Саладухі да Каржа. Што беларускія селебрыці посцяць падчас вайны і як пра яе выказваюцца