БЕЛ Ł РУС

Пасольства ЗША ў Багдадзе атакаваў дрон

14.03.2026 / 08:36

Nashaniva.com

Над дыпламатычным аб’ектам падняўся дым.

Скрыншот відэа

Пасольства ЗША ў Багдадзе было атакавана дронам у суботу раніцай, піша Al Arabiya са спасылкай на іракскага прадстаўніка службы бяспекі. 

«Дрон ударыў па пасольстве», — паведаміў супрацоўнік службы бяспекі. Другая крыніца пацвердзіла, што атака была накіравана менавіта на дыпламатычную місію.

Пасольства ЗША ў Багдадзе і іншыя афіцыйныя асобы пакуль не апублікавалі дэталяў пра маштаб шкоды і дадатковыя падрабязнасці атакі

Associated Press са спасылкай на двух супрацоўнікаў службы бяспекі паведаміла, што тэрыторыю амерыканскага пасольства атакавала ракета. Удар прыйшоўся па верталётнай пляцоўцы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула