БЕЛ Ł РУС

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту

14.03.2026 / 20:00

Nashaniva.com

Некалькі дзён таму мінчукоў папярэдзілі, што ў найбліжэйшы час вечарам і ноччу над горадам будзе лётаць верталёт МНС, які правядзе аэрафотаздымку. Цяпер ратавальнікі ў сваім тэлеграм-канале расказалі і паказалі, як менавіта яна праводзіцца.

Скрыншот з відэа

Аэрафотаздымка праводзіцца для таго, каб палепшыць стан камунальнай гаспадаркі сталіцы.

З дапамогай магутных цеплавізараў спецыялісты выяўляюць «слабыя месцы» пад зямлёй: пашкоджанні труб, знос ізаляцыі і затапленні камер. Гэта важная дыягностыка перад завяршэннем ацяпляльнага сезона, каб у наступным асенне-зімовым сезоне дамы заставаліся ў цяпле.

Чытайце таксама:

Мінчукоў папярэдзілі, што над імі будзе лётаць верталёт

У Бабруйскай крэпасці адрэстаўруюць казарму, у двары якой пабудавалі канцлагер

У Мінску пасля рэканструкцыі адкрылі Гістарычную майстэрню са схованкай, у якой спрабавалі выратавацца вязні гета

Каментары да артыкула