БЕЛ Ł РУС

Расійская «Победа» зноў пачне лётаць у Беларусь

14.03.2026 / 20:39

Nashaniva.com

Расійскі лоўкостар «Победа» з 20 красавіка адновіць рэгулярныя рэйсы ў Мінск з Масквы і Санкт-Пецярбурга. Рэйсы будуць выконвацца пяць разоў на тыдзень па маршрутах Санкт-Пецярбург — Мінск і Масква — Мінск.

Фота: ТАСС

У мінулым годзе самалёты кампаніі ўжо лёталі па гэтых напрамках, аднак зімой рэйсы былі прыпыненыя.

«Победа» выкарыстоўвае ў сваім парку 42 самалёты Boeing 737−800 і, акрамя Расіі і Беларусі, выконвае рэйсы ў ААЭ, Арменію, Турцыю, Кыргызстан і Узбекістан.

Таксама ў красавіку плануе адкрыць рэйсы паміж Мінскам, Масквой і Перм’ю яшчэ адна расійская авіякампанія — Red Wings. 

Чытайце таксама:

Квіткі на рэйсы «Белавія» падаражэюць

«Белавія» ў Ізраіль пакуль лётаць не будзе

Сербская авіякампанія зноў стала лётаць у Расію праз Беларусь

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ

Каментары да артыкула