Ва Уздзенскім раёне сама выйшла да людзей параненая казуля
Жывёліна сама выйшла да людзей каля Слабадскога лясніцтва, і яе заўважылі супрацоўнікі лясгаса.
У казулі была зламаная нага. У дзікай прыродзе такая траўма амаль заўсёды азначае смерць, бо параненая жывёліна не можа здабываць ежу і становіцца лёгкай здабычай для драпежнікаў.
Ветэрынарам удалося накласці казулі гіпс. Цяпер яна пад наглядам у лясніцтве: яе кормяць і даглядаюць, пакуль косткі не зрастуцца. Пасля поўнага аднаўлення жывёліну плануюць вярнуць назад у лес.
Чытайце таксама:
Пад Мінскам мужчына выратаваў казулю, якая апынулася ў ледзяной вадзе ВІДЭА
Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры
У Полацку ў двор забегла лясная госця ВІДЭА
Дзікія жывёлы ў мароз выходзяць да людзей. Як сябе паводзіць? Вось якія частыя памылкі мы робім