Трамп: Апошні чалавек, ад якога нам патрэбна дапамога, гэта Зяленскі
Раней прэзідэнт Украіны прапанаваў дапамагчы сілам ЗША і іх саюзнікам на Блізкім Усходзе ў перахопе іранскіх беспілотнікаў, выкарыстоўваючы вопыт украінскіх вайскоўцаў.
Дональд Трамп. Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
Каментуючы прапанову Украіны, Трамп сказаў, што ЗША «не патрэбна дапамога» і што «апошні чалавек, ад якога патрэбна дапамога, гэта Зяленскі».
Прэзідэнт ЗША адмовіўся каментаваць, ці прынялі ЗША дапамогу Украіны ў галіне тэхналогій перахопу беспілотнікаў.
У сацсетцы X Зяленскі пісаў, што краіны Блізкага Усходу звярнуліся да Украіны з просьбай падзяліцца вопытам перахопу іранскіх дронаў «шахед» падчас масіраваных удараў. «Таму мы ўжо накіравалі групы экспертаў у тры краіны», — паведаміў Зяленскі.
Іранскі бок у адказ заявіў, што Украіна цяпер з’яўляецца «законнай і легальнай цэллю» для Ірана.
Трамп таксама зноў выказаў прэтэнзіі ўкраінскаму прэзідэнту: «Я здзіўлены, што Зяленскі не хоча дамовіцца. Скажыце Зяленскаму, каб ён ішоў на ўгоду, таму што Пуцін гатовы дамовіцца».
«З Зяленскім значна цяжэй дамовіцца», — дадаў прэзідэнт ЗША.