БЕЛ Ł РУС

У Брэсце пад аўтамабілем на паркоўцы праваліўся асфальт

15.03.2026 / 11:59

Nashaniva.com

У Брэсце раніцай 14 сакавіка пад аўтамабілем на паркоўцы праваліўся асфальт — Ford павіс над вялікай ямінай. Гэта здарылася ў раёне Вулька.

Фота і відэа з’явілася ў сацыяльнай сетцы Threads. Глыбіня ямы — 4 метры, шырыня — 3 метры.

Посмотреть в Threads

Аўтар кажа, што гэта не першы выпадак у тым раёне.

Трохі пазней месца інцыдэнту агарадзілі, аўтамабіль прыбралі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула