БЕЛ Ł РУС

У Добрушскім раёне ратавальнікі дасталі з-пад лёду цела рыбака

15.03.2026 / 13:31

Nashaniva.com

Пад Добрушам загінуў 61‑гадовы жыхар Гомеля. Мужчына адправіўся на рыбалку ў суботу, 14 сакавіка, але да вечара так і не вярнуўся дадому. Родныя забілі трывогу і звярнуліся па дапамогу.

Ратавальнікі таварыства выратавання на вадзе знайшлі месца меркаванага пралому лёду на штучным вадаёме. З глыбіні каля чатырох метраў яны дасталі цела мужчыны.

Цяпер следчыя высвятляюць усе абставіны здарэння. Спецыялісты чарговым разам нагадваюць, што вясенні лёд падступны, а ігнараванне сродкаў бяспекі на вадзе можа каштаваць жыцця.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула