Памёр вядомы батанік Аркадзь Скуратовіч
Навукоўца не стала ў 67 гадоў. Мінчукі любілі бываць на яго экскурсіях.
Фота: lesgazeta.by
Аркадзь Скуратовіч — фларыст і кандыдат біялагічных навук. Скончыў Беларускі педуніверсітэт у 1980 годзе. Працаваў старшым навуковым супрацоўнікам лабараторыі флоры і сістэматыкі раслін Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі.
Ён вывучаў рэдкія і ахоўныя расліны, ахоўныя прыродныя тэрыторыі, аднаўленне балот. Праводзіў захапляльныя экскурсіі.
Фота: smartpress.by
Аркадзь Скуратовіч напісаў больш за 20 навуковых і навукова-папулярных кніг пра беларускую прыроду і больш за 100 навуковых і навукова-папулярных артыкулаў.