БЕЛ Ł РУС

Арына Сабаленка выйграла турнір у Індыян-Уэлсе

15.03.2026 / 23:40

Nashaniva.com

Сёння першая ракетка свету ў фінале турніру ў Каліфорніі выйграла ў Алены Рыбакінай з Казахстана.

Фота: George Walker / Icon Sportswire via Getty Images

Першы сэт Арына прайграла 3:6, другі выйграла з такім жа лікам — 6:3, у трэцім вяла 5:4, але прайграла сваю падачу, потым матч (6:6) перайшоў у тай-брэйк, які беларуска выйграла 8:6.

Арына застаецца першай ракеткай свету, у гэтым статусе яна перабывае год і пяць месяцаў (105 матчаў — 87 перамог і 18 паразаў).

Наступны турнір з удзелам беларускі пройдзе ў Маямі.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула