БЕЛ Ł РУС

«Оскар-2025»: «Бітва за бітвай» названы найлепшым фільмам

16.03.2026 / 07:08

Nashaniva.com

У Галівудзе прайшла цырымонія ўручэння 98‑й прэміі «Оскар». 

Бенісіё дэль Тора, Пол Томас Андэрсан і Леанарда Дзі Капрыа. Фота: John Shearer/98th Oscars/Getty Images The Academy via Getty Images

Найлепшым фільмам названа «Бітва за бітвай» Пола Томаса Андэрсана з Леанарда Дзі Капрыа ў галоўнай ролі.

Пол Томас Андэрсан атрымаў «Оскара» і як найлепшы рэжысёр, а Шон Пэн з гэтага фільма стаў найлепшым акцёрам другога плана. Фільм таксама атрымаў «Оскар» за найлепшы кастынг.

Найлепшым акцёрам стаў Майкл Б. Джордан з «Грэшнікаў». Найлепшай актрысай Джэсі Баклі («Гамнет»). У намінацыі «Найлепшая жаночая роля другога плана» ўзнагароду атрымала Эмі Мэдыган за «Прылады».

Найлепшы замежны фільм — «Сентыментальная каштоўнасць» (Нарвегія), найлепшы анімацыйны фільм — «Kей-пoп-паляўнічыя на дэманаў», кампазіцыя «Golden» з яго стала «найлепшай песняй».

Найлепшы дакументальны фільм — «Спадар Ніхто супраць Пуціна».

Чытайце таксама:

Новы фільм з Ды Капрыа ідзе амаль тры гадзіны, а сцэнар да яго пісаўся 20 гадоў. Ці варта глядзець?

«Гамнет» — шэдэўр, натхнёны гісторыяй жыцця Шэкспіра. І бліскучая ігра акцёрак, якіх мы ведаем па «Чарнобылі»

Каментары да артыкула