Дэпутаты Еўрапарламента не змаглі знайсці Іран на карце свету
Апытанку зладзіла выданне Le Parisien.
Скрыншот відэа Le Parisien
Некаторыя дэпутаты Еўрапейскага парламента не змаглі знайсці на карце свету Іран, пераблытаўшы рэспубліку з Турцыяй і іншымі краінамі Блізкага Усходу, паведамляе французскае выданне Le Parisien.
У пачатку сакавіка карэспандэнт тэлеканала TMC для праграмы Quotidien правёў апытанне сярод дэпутатаў Еўрапарламента ў Страсбургу. Ён даў палітыкам карту свету, на якой краіны не былі падпісаныя, і папрасіў знайсці на ёй Іран.
Міністр-дэлегат Францыі па справах Еўропы паказаў на Армузскі праліў, дэпутат Еўрапарламента ад Сацыялістычнай партыі Эма Рафовіч прыняла Іран за Балгарыю, а дэпутатка з партыі «Адраджэнне» Фаб’ен Келер пераблытала рэспубліку з Турцыяй.
«Што да дэпутаткі Еўрапарламента ад «зялёных» Мары Тусэн, то пасля доўгіх ваганняў яна выбрала Афганістан. Давід Карман, таксама дэпутат Еўрапарламента ад «зялёных», лічыць, што знайшоў адказ, паказваючы на Саудаўскую Аравію», — піша Le Parisien.
Сустаршыня партыі «Непакорная Францыя» Манон Абры на пытанне журналіста адказала правільна. Пазней яна адзначыла, што памылкі былі б смешнымі, калі б Еўрапарламенту не даводзілася прымаць рашэнні адносна ваенных дзеянняў ЗША ў Іране.