БЕЛ Ł РУС

Новага вярхоўнага лідара Ірана пасля ранення маглі вывезці ў Маскву

16.03.2026 / 10:05

Nashaniva.com

Дапамогу нібыта прапанаваў асабіста Уладзімір Пуцін.

У СМІ з’явіліся новыя паведамленні пра стан пераемніка вярхоўнага лідара Ірана Маджтабы Хаменеі. Ён мог быць таемна вывезены ў Маскву для лячэння пасля цяжкага ранення, атрыманага падчас удару па Тэгеране, піша Bild са спасылкай на кувейцкую газету Al-Jarida.

Кувейцкае выданне сцвярджае, што аперацыя была праведзена ва ўмовах строгай сакрэтнасці, а дапамогу нібыта прапанаваў асабіста прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Паводле інфармацыі крыніц газеты, Хаменеі атрымаў сур’ёзныя траўмы левага боку цела пасля атакі на комплекс, дзе знаходзіліся рэзідэнцыя і офіс вярхоўнага кіраўніцтва. Паведамляецца, што яму спатрэбілася аперацыя і працяглае лячэнне, якое, паводле версіі крыніц, было складана забяспечыць у Іране з-за працяглых удараў. Пры гэтым афіцыйнага пацвярджэння гэтай інфармацыі няма.

Ізраільскія ўлады таксама не раскрываюць інфармацыю пра стан і месцазнаходжанне іранскага лідара. Прэм’ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху, адказваючы на пытанне журналістаў, заявіў, што «не збіраецца даваць яму страхоўку для жыцця».

Раней у іранскіх СМІ з’явіўся кароткі зварот ад імя Хаменеі, аднак некаторыя крыніцы сцвярджаюць, што яго маглі падрыхтаваць іншыя прадстаўнікі кіраўніцтва.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула