БЕЛ Ł РУС

86‑гадовы мужчына забраў 250 тысяч рублёў у падманутай махлярамі мінчанкі

16.03.2026 / 10:16

Nashaniva.com

Спачатку мінчанцы патэлефанавалі нібыта з паліклінікі, падчас размовы прасілі назваць нумар медыцынскай страхоўкі.

Потым ілжэправаахоўнікі запужалі крымінальнай адказнасцю і пераканалі «дэклараваць» зберажэнні У выніку 31‑гадовая жанчына перадала кур’еру 250 тысяч рублёў, атрыманыя напярэдадні ад продажу кватэры, паведамляе прэс-служба МУС.

Пасыльным аказаўся 86‑гадовы пенсіянер, таксама абмануты аферыстамі. Спачатку ён аддаў махлярам больш за 20 тысяч рублёў, а потым пачаў збіраць грошы ў іншых пацярпелых.

Пажылому чалавеку забаранілі расказваць камусьці пра «ўдзел у спецаперацыі», таму ён перастаў адказваць нават на званкі дачкі. Менавіта яна і звярнулася ў міліцыю.

Калі аператыўнікі звязаліся з мужчынам, ён ехаў у Брэст па чарговым заданні куратара. Тады яму растлумачылі, што адбываецца насамрэч.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула