БЕЛ Ł РУС

Аскепкі збітага расійскага беспілотніка ўпалі на Майдане

16.03.2026 / 12:05

Nashaniva.com

Раніца панядзелка ў Кіеве пачалася з масіраванай атакі беспілотнікаў, якая ахапіла самы цэнтр горада.

Расійскія дроны былі заўважаныя непасрэдна над Храшчацікам, Майданам і Пячэрскімі Ліпкамі, а жыхары сталіцы паведамлялі пра шматлікія выбухі ды інтэнсіўную працу сістэм СПА.

Аскепкі расійскага беспілотніка ўпалі ў самым цэнтры Кіева, каля Манумента Незалежнасці на Майдане. Імаверна, стэла пашкоджаная. 

Каналы пішуць, што сталіца Украіны чакае ракетную атаку.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула