БЕЛ Ł РУС

У беларускіх крамах вывесілі спіс недружалюбных краін

16.03.2026 / 12:40

Nashaniva.com

У спісе 39 дзяржаў.

Спіс недружалюбных краін нядаўна заўважылі ў краме «Грошык» у Мінску.

Фота: сацсеткі

Звязана гэта з тым, што з 1 красавіка прыпыняецца продаж піва з гэтых краін.

У спісе, апроч еўрапейскіх дзяржаў, ёсць, напрыклад, Аўстралія, Новая Зеландыя, Канада, ЗША.

Што да забароны на піва з недружалюбных краін, то тое, што ўжо ўвезлі ў Беларусь, канфіскоўваць не будуць. Але рытэйлерам трэба нанесці на бутэлькі спецыяльную маркіроўку, што зойме час, пасля піва можна будзе зноў прадаваць. Далейшыя пастаўкі забаронены да 2027 года.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула