Музыка Ілля Чарапко-Самахвалаў расказаў пра свае планы пасля сыходу з «Пятлі прыхільнасці»
У музыцы ён застанецца.
Ілля Чарапко-Самахвалаў. Фота: інстаграм @ilyachs
Акцёр, вакаліст групы «Касіяпея» і ў мінулым лідар «Пятлі прыхільнасці» Ілля Чарапко-Самахвалаў распавёў у інстаграме пра свае планы.
«Планы простыя: найбліжэйшыя месяцы дапрацоўваем новы альбом [групы] Polyn. Паралельна хочам запісаць пераасэнсаваны альбом маіх старых песень. Акрамя гэтага, ідзе праца ў «Касіяпеі». Ну, а пасля я маю намер ужо шчыльна, а не ўрыўкамі, як цяпер, заняцца сваім сольным праектам. Паставіў сабе дэдлайн на наступны год», — падзяліўся музыка.
Нагадаем, у канцы 2025 года пост-панк гурт «Пятля прыхільнасці» адыграў свой апошні міжнародны тур. Фінальным ён стаў, бо вакаліст Ілля Чарапко-Самахвалаў сышоў з калектыву, гісторыя якога цягнулася з 2004 года. Ён патлумачыў сваю матывацыю жаданнем рухацца далей.
Ніхто з астатніх удзельнікаў групы на сёння не збіраецца адраджаць «Пятлю прыхільнасці» ў новым складзе ці іншым фармаце. Гурт сапраўды спыніў сваё існаванне.