У Мінску мужчына рабіў у кватэры рамонт і знайшоў рэвальвер
37‑гадовы жыхар сталіцы падчас рамонту ў кватэры свайго памерлага бацькі зрабіў нечаканую знаходку. Калі ён разбіраў столь у санвузле, то пад абшыўкай заўважыў прадмет, падобны да рэвальвера, а таксама боепрыпасы да яго.
Скрыншот з відэа
Мужчына расказаў, што кватэра дасталася яму ў спадчыну ад сваяка, а падчас рамонту ён выпадкова знайшоў зброю. Адразу пасля знаходкі ён звярнуўся ў міліцыю.
Сілавікі канфіскавалі знойдзены прадмет і цяпер праводзяць праверку, каб высветліць яго паходжанне і абставіны, пры якіх зброя апынулася ў кватэры.
Чытайце таксама:
У Лоеве дзяўчына забаўлялася, страляючы па машыне суседа
У Стаўбцоўскім раёне мужчына падставіў пад удар уласнае аўто, каб затрымаць п'янага выкрадальніка