БЕЛ Ł РУС

Дзве новыя спецыяльнасці адкрытыя ў БДУ

27.05.2010 / 13:28

КМ

Сёлета ў краіне з’явіліся дзве новыя спецыяльнасці. Іх адкрылі на базе Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Начальнік упраўлення вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі Юрый Міксюк паведаміў, што набор будзе ажыццяўляцца па спецыяльнасцях

«аэракасмічныя радыёэлектронныя і інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі» і «прыкладная інфарматыка».

Акрамя гэтага, у некаторых ВНУ з’явяцца спецыяльнасці, якіх раней там не было. Да прыкладу, у БНТУ — гэта «геадэзія», у БДУІР — «электронныя сістэмы бяспекі».

Разам з тым, ва ўпраўленні вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Мінадукацыі адзначылі, што сёлета не закрытая ніводная спецыяльнасць, па якой перасталіб рыхтаваць спецыялістаў у краіне зусім.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула