На мікашэвіцкім «Граніце» падчас працы загінуў рабочы
У Лунінецкім раёне загінуў 41‑гадовы рабочы з Мікашэвічаў. Пра гэта паведаміла мясцовае выданне Лунинец.online са спасылкай на раённы аддзел Следчага камітэта.
Фота ілюстрацыйнае
Мужчына працаваў у кар’еры «Мікашэвічы» прадпрыемства «Граніт» памочнікам машыніста. Трагедыя адбылася вечарам 13 сакавіка падчас перамяшчэння буравой устаноўкі.
Па словах ягонага напарніка, загінулы сачыў за кабелем, які знаходзіўся ззаду тэхнікі. Калі ўстаноўка спынілася, мужчыну знайшлі без прытомнасці з цяжкай траўмай. Медыкі, якія прыбылі на месца, канстатавалі смерць.
Абставіны трагедыі высвятляюцца. Па факце здарэння завялі крымінальную справу па артыкуле аб прычыненні смерці па неасцярожнасці.
Чытайце таксама:
На пажары ў Гарадоцкім раёне загінулі два чалавекі
У Добрушскім раёне ратавальнікі дасталі з-пад лёду цела рыбака