БЕЛ Ł РУС

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому

17.03.2026 / 08:01

Nashaniva.com

Маджтаба разам са сваёй жонкай і сынам знаходзіліся ў тым жа комплексе, што і яго бацька.

Фота: Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images

Новы вярхоўны лідар Ірана Маджтаба Хаменеі выжыў падчас ракетнага абстрэлу Ізраіля, у выніку якога загінуў ягоны бацька Алі Хаменеі, бо за некалькі хвілін да ўдару выйшаў з дому.

Гэта вынікае з выцеклага аўдыёзапісу звароту кіраўніка пратакольнай службы канцылярыі кіраўніка дзяржавы Мазахера Хасейні да высокапастаўленых святароў і камандзіраў Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), з якім азнаёміўся The Telegraph.

Маджтаба разам са сваёй жонкай і сынам знаходзіліся ў тым жа комплексе, што і яго бацька. Паводле слоў Хасейні, раніцай 28 лютага, незадоўга да ўдару, ён выйшаў у двор і знаходзіўся звонку, калі адбыўся выбух.

«Ён выйшаў у двор, каб нешта зрабіць, <…> знаходзіўся на вуліцы і накіроўваўся наверх, калі ў будынак трапіла ракета», — распавёў кіраўнік пратакольнай службы.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула