БЕЛ Ł РУС

Трамп папрасіў перанесці візіт у Кітай на месяц

17.03.2026 / 08:10

Nashaniva.com

Бо вайна з Іранам не скончылася.

Фота: Chip Somodevilla/Getty Images

Прэзідэнт ЗША заявіў, што папрасіў Кітай перанесці яго візіт у Пекін і сустрэчу на найвышэйшым узроўні са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, запланаваную на пачатак красавіка, на месяц у сувязі з вайной на Блізкім Усходзе.

«Мы вядзём перамовы з Кітаем, — сказаў Трамп журналістам у Авальным кабінеце. — Праз вайну я хачу быць тут, я адчуваю, што павінен быць тут. Таму мы папрасілі перанесці сустрэчу прыкладна на месяц».

Адказваючы на пытанні журналістаў, амерыканскі лідар таксама сказаў, што вайна наўрад ці скончыцца на гэтым тыдні.

«Не думаю [што на гэтым тыдні], але гэта будзе хутка. Гэта не зойме шмат часу», — дадаў ён.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула