Трамп заявіў, што «ўзяць Кубу ў той ці іншай форме» — гэта «вялікі гонар»
І ён можа рабіць з востравам усё, што хоча.
Фота: Chip Somodevilla / Getty Images
«Я сапраўды веру, што… дастойны гонару ўзяць Кубу. Гэта вялікі гонар. Узяць Кубу ў той ці іншай форме…. Я маю на ўвазе, ці вызвалю я яе, ці забяру. Думаю, я магу рабіць з ёй усё, што захачу. Калі хочаце ведаць праўду», — перадае словы Трампа Reuters.
Заявы прагучалі на фоне таго, што Куба і ЗША пачалі перамовы, накіраваныя на паляпшэнне іх, у цэлым «варожых адносін», якія дасягнулі аднаго з самых напружаных момантаў за дзесяцігоддзі.
Учора на Кубе цалкам адключылася электрычнасць. Крызіс з палівам пагоршыўся з-за ўзмацнення энергетычнага і фінансавага ціску з боку ЗША на Кубу ў выніку санкцый і абмежаванняў, якія перашкаджаюць пастаўкам нафты і паліва з краін, што традыцыйна з’яўляліся саюзнікамі ўладаў вострава, такіх як Венесуэла і Мексіка.