БЕЛ Ł РУС

У Магілёве госця абакрала гаспадара кватэры і ўцякла праз акно

17.03.2026 / 09:29

Nashaniva.com

У міліцыю звярнуўся 53‑гадовы мясцовы жыхар: з яго кватэры былі скрадзеныя 3600 даляраў.

Высветлілася, што мужчына адправіўся ў краму, пакінуўшы 54‑гадовую знаёмую ў кватэры.

Дзверы ён зачыніў, каб нецвярозая жанчына не магла выйсці, аднак гэта яе не спыніла: яна забрала грошы і выбралася праз акно першага паверха.

Пасля магіляўчанка абмяняла валюту на рублі і патраціла іх.

Заведзеная крымінальная справа.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула