БЕЛ Ł РУС

ЗША патрабуюць адстаўкі прэзідэнта Кубы

17.03.2026 / 10:45

Nashaniva.com

У ходзе перамоў амерыканскі бок даў зразумець Кубе, што прэзідэнт краіны павінен сысці, але далейшыя крокі амерыканцы пакідаюць на меркаванне кубінцаў.

Мігель Дыяс-Канель. Фота: Emilio Flores/Anadolu via Getty Images

Адміністрацыя Дональда Трампа дамагаецца адхілення ад улады прэзідэнта Кубы Мігеля Дыяса-Канеля, паведаміла The New York Times са спасылкай на чатыры крыніцы.

У ходзе перамоў амерыканскі бок даў зразумець Кубе, што прэзідэнт краіны павінен сысці, але далейшыя крокі амерыканцы пакідаюць на меркаванне кубінцаў. На думку чыноўнікаў з адміністрацыі Трампа, скіданне Дыяса-Канеля дазволіць ажыццявіць на Кубе структурныя эканамічныя рэформы, якія наўрад ці падтрымае цяперашні прэзідэнт.

Адзін з суразмоўцаў NYT распавёў, што Вашынгтон таксама хоча, каб Куба пагадзілася адхіліць ад улады некаторых паджылых чыноўнікаў, якія па-ранейшаму адданыя ідэям Фідэля Кастра.

Са слоў крыніцы газеты, скіданне прэзідэнта Кубы стала б для Дональда Трампа «сімвалічнай перамогай, якая дазволіла б яму заявіць, што ён зрынуў лідара левага ўрада, які доўгі час выступае супраць ЗША — як гэта было зроблена ў Венесуэле». 

65‑гадовы Мігель Дыяс-Канель кіруе Кубай як прэзідэнт з кастрычніка 2019 года, ён таксама старшыня Кампартыі Кубы. Ён змяніў на гэтай пасадзе Рауля Кастра ў 2021 годзе. Рауль Кастра ўзначальваў кампартыю з 2011 да 2021 года. Перад гэтым Кубай кіраваў Фідэль Кастра.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула