БЕЛ Ł РУС

Лукашэнка назваў вынікі рэферэндуму ў Казахстане ўзрушальным вынікам

17.03.2026 / 11:49

Nashaniva.com

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з паслом Казахстана Цімурам Жаксылыкавым высока ацаніў вынікі рэферэндуму ў Казахстане, на якім была прынята новая Канстытуцыя краіны, піша БелТА.

Касым-Жамарт Такаеў галасуе на выбарчым участку 15 сакавіка 2026 года. Фота: прэс-служба прэзідэнта Казахстана / AP

«Усё ж, як ні кажы, гэта падтрымка прэзідэнта Такаева. Ён рызыкнуў у гэты няпросты час, унёс на рэферэндум вельмі важныя для Казахстана пытанні, і народ — і па ўдзеле, і асабліва па галасаванні (87 з лішнім працэнтаў) прагаласаваў. Узрушальны вынік», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

«Я хачу вас павіншаваць. І прашу вас: перадайце Касым-Жамарту Кемелевічу мае самыя цёплыя пажаданні і віншаванні з вынікам. Ён малайчына. І павіншаваць казахскі народ, казахстанцаў з гэтым поспехам», — дадаў ён.

Новая Канстытуцыя прынята ў Казахстане па выніках рэспубліканскага рэферэндуму 15 сакавіка. За Асноўны закон прагаласавалі 87,15% удзельнікаў.

Адна з ключавых навінак — фармаванне аднапалатнага парламента, Курултая, які складаецца з 145 дэпутатаў, і ўвядзенне пасады віцэ-прэзідэнта, які будзе дзейнічаць па даручэнні кіраўніка дзяржавы.

Таксама прадугледжана стварэнне вышэйшага кансультатыўнага органа, які прадстаўляе інтарэсы народа — Казакстанын Халык Кенесі (Народны савет Казахстана). Ён надзелены правам распрацоўваць рэкамендацыі па ўнутранай палітыцы і ўмацаванні грамадскай згоды, уносіць заканадаўчыя прапановы ў Курултай, ініцыяваць правядзенне рэферэндуму.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула