Ізраіль заяўляе, што забіты кіраўнік іранскай арганізацыі «Басідж», якая падаўляе пратэсты
Апалчэнне «Басідж» — добраахвотная ваенізаваная арганізацыя, блізкая да Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі.
Фота: Morteza Nikoubazl/NurPhoto via Getty Images
Ізраільскія вайскоўцы заявілі, што ў выніку «прыцэльнага ўдару ў Тэгеране» быў забіты камандзір добраахвотнага ваенізаванага фармавання «Басідж».
«Учора (панядзелак) ВПС Ізраіля, дзейнічаючы на падставе разведвальных даных ЦАХАЛ, нанеслі ўдар і ліквідавалі Голамрэзу Сулеймані, які на працягу апошніх шасці гадоў камандаваў падраздзяленнем «Басідж», — гаворыцца ў заяве ізраільскіх вайскоўцаў.
Апалчэнне «Басідж» — добраахвотная ваенізаваная арганізацыя, блізкая да Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР). Менавіта «Басідж» іранскія ўлады часта выкарыстоўваюць для падаўлення пратэстаў у краін