БЕЛ Ł РУС

Ізраіль заявіў пра забойства архітэктара ядзернай праграмы і адной з самых уплывовых фігур Ірана Алі Ларыджані

17.03.2026 / 12:39

Nashaniva.com

Армія абароны Ізраіля нанесла авіяўдар па канспіратыўнай кватэры ў Іране, мэтай якога стаў сакратар Вышэйшага савета нацыянальнай бяспекі Ірана Алі Ларыджані.

Міністр абароны Ізраіля Ісраэль Кац афіцыйна пацвердзіў гібель высокапастаўленага чыноўніка, якога называлі адной з самых уплывовых асоб у краіне і ключавой фігурай у распрацоўцы іранскай атамнай зброі.

Разам з ім пры нападзе загінуў камандуючы сіламі «Басідж» Галамрэза Сулеймані.

Атака адбылася мінулай ноччу пасля таго, як ізраільская разведка атрымала звесткі пра прыбыццё Ларыджані ў сакрэтнае месца — паводле некаторых даных, яго суправаджаў сын.

Магутнасць удару была такой, што крыніцы ў ізраільскіх службах бяспекі заявілі пра адсутнасць якіх-небудзь шанцаў на выжыванне.

Гэтая аперацыя будзе сур'ёзным ударам па ваенна-палітычнай структуры Ірана, бо Ларыджані не толькі курыраваў ядзерную праграму, быў галоўным рухавіком збліжэння Тэгерана з Кітаем, а таксама адказваў за падаўленне ўнутраных пратэстаў. Ён лічыўся адным з найбліжэйшых паплечнікаў вярхоўнага лідара Ірана Алі Хаменеі. У розныя гады ён вёў складаныя перамовы з ЗША і рыхтаваў краіну да магчымай вайны.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула