БЕЛ Ł РУС

На мінскім прадпрыемстве падрабілі подпіс егіпцяніна ў інструктажы па тэхніцы бяспекі

17.03.2026 / 13:07

Nashaniva.com

42‑гадовы грамадзянін Егіпта, які збіраў духоўкі на адным з мінскіх прадпрыемстваў, атрымаў траўму падчас працы. Калі праваахоўнікі пачалі праверку, высветлілася, што інструктаж па тэхніцы бяспекі з мужчынам ніхто не праводзіў, а подпісы ў адпаведным журнале яму не належаць.

Для высвятлення ісціны была прызначана складаная почырказнаўчая экспертыза. Спецыялісты параўналі спрэчныя запісы з рэальнымі ўзорамі почырку егіпцяніна. Падчас даследавання эксперты выявілі істотныя адрозненні.

Вынік экспертызы адназначна пацвердзіў: подпіс у журнале паставіў іншы чалавек. Гэтае заключэнне стала ключавым доказам таго, што прадпрыемства парушыла правілы аховы працы, спрабуючы схаваць адсутнасць інструктажу для замежнага работніка.

Цяпер матэрыялы справы перададзеныя следчым.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула