БЕЛ Ł РУС

Мінскія ўлады назвалі кошт бясплатнай медыцыны ў сталіцы

17.03.2026 / 14:17

Nashaniva.com

Гарадскія ўлады паведамілі, колькі каштуе для бюджэту візіт да стаматолага, выклік хуткай дапамогі і адзін дзень у рэанімацыі. Лічбы агучыў старшыня камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама Юрый Горбіч, пішуць Мінск-навіны.

— Адзін візіт пацыента да доктара тэрапеўтычнага профілю абыходзіцца бюджэту прыкладна 45 рублёў, да стаматолага (з-за выкарыстання дарагога абсталявання і матэрыялаў) — амаль 70 рублёў, прыём у педыятра — каля 40 рублёў, — расказаў Горбіч.

Праца экстранных службаў і стацыянараў значна даражэйшая. Адзін выезд брыгады хуткай дапамогі ў 2025 годзе абыходзіўся бюджэту ў 245 рублёў. Адзін койка-дзень у звычайным аддзяленні каштаваў бюджэту каля 430 рублёў. Калі пацыент знаходзіцца ў рэанімацыі, то кошт адных сутак складае амаль 1700 рублёў.

— Гэта кошт толькі за знаходжанне ў аддзяленні, без уліку дарагіх медыкаментаў, якія могуць шматразова павялічыць канчатковы «чэк», — падкрэсліў кіраўнік камітэта аховы здароўя Мінгарвыканкама.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула