БЕЛ Ł РУС

Вясковец у Ашмянскім раёне спальваў смецце, а згарэў хлеў

17.03.2026 / 14:54

Nashaniva.com

Здарэнне адбылося ўчора ў вёсцы Гудоўшчына.

Вясковец у абед спальваў смецце на ўчастку каля дома. Ён развёў вогнішча побач з гаспадарчай пабудовай. Калі заўважыў дым з хлява, то выклікаў ратавальнікаў, але спачатку спрабаваў самастойна справіцца з агнём, піша Kraj.by.

Падраздзяленні МНС прыбылі ў вёску і патушылі пажар. У выніку агнём пашкоджаны дах хлява, перакрыцце і сцены.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула