БЕЛ Ł РУС

Каля Новага замка ў Гродне пад пластом асфальту знайшлі старадаўнюю брукаванку

17.03.2026 / 17:18

Nashaniva.com

На тэрыторыі Новага замка ў Гродне разгарнуліся маштабныя работы па ўпарадкаванні. Адзін з этапаў — абнаўленне дарожак і праездаў. Стары асфальт тут знялі, каб пакласці новы пласт пакрыцця, а пад ім аказаўся напамін пра даўніну, піша newgrodno.by.

У адным месцы — уздоўж фасада замка, які выходзіць на бераг Нёмана — пад асфальтам аказалася яшчэ старэйшае пакрыццё. Аказваецца, дарожка тут калісьці была выкладзена брукам.

Карыстальнікі ў сацсетках актыўна абмяркоўваюць гэты факт. Людзі дзеляцца меркаваннямі, калі маглі пакласці гэтую дарожку: ці не шпацыравалі па ёй каралі. А яшчэ прапануюць не страціць шанец і дакрануцца да гісторыі: паглядзець, як выглядала тэрыторыя замка ў тыя часы.

Некаторыя заклікаюць пакінуць гэтую адкапаную дарожку як ёсць. Маўляў, брукаванка дадасць замку аўтэнтычнасці і стане яшчэ адным пунктам прыцягнення для турыстаў.

Чытайце таксама:

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук

Пад Мінскам хочуць стварыць музей крыжоў пад адкрытым небам. Знайшлося месца і для вусатай бабы

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма

Сакрэты пабудовы першага Менска: польскія тэхналогіі і святыя дрэвы для сцен

Каментары да артыкула