БЕЛ Ł РУС

У Мінску на вулічных латках з'явіліся першыя клубніцы ФОТАФАКТ

17.03.2026 / 17:42

Nashaniva.com

На вуліцах сталіцы заўважылі латкі з першымі клубніцамі. Інфармацыя з’явілася ў сацсетцы Threads, піша выданне Blizko.by.

Аўтарка паста расказала, што прылаўкі знаходзяцца каля будынка па адрасе праспект Незалежнасці, 117 (гэта ў раёне станцыі метро «Маскоўская»). На цэнніку пазначана, што клубніцы прыехалі з Грэцыі. Знешне яны выглядаюць буйнымі і ярка-чырвонымі.

За адно вядзерца вагой каля 100 грамаў просяць нямала — 15 рублёў. За кілаграм, такім чынам, прыйдзецца выкласці амаль 150 рублёў.

Чытайце таксама:

«У савецкі час амаль зарабіў на «Жыгулі». Пенсіянер расказаў пра свой кветкавы бізнэс

Памятаеце легендарную Бабу Раю, якая вяла інстаграм Камароўкі? Яна знікла — справу працягвае яе «ўнучка»

Нягледзячы на маразы, пад Мінскам збіраюць ураджай спелых клубніц

Жлобінскі мясакамбінат выпусціў каўбаскі з клубніцамі

Каментары да артыкула