БЕЛ Ł РУС

Брукаванку, якую знайшлі пад асфальтам у Гродне, паклалі ў савецкія часы

17.03.2026 / 18:54

Nashaniva.com

Знойдзеная пад пластом асфальта на тэрыторыі Новага замка ў Гродне брукаванка аказалася не надта старой: яна адносіцца да 1950‑х гадоў, то-бок ужо да савецкіх часоў, паведаміла Гродзенская тэлерадыёкампанія.

Скрыншот з відэа

Галоўны архітэктар праекта рэканструкцыі тэрыторыі гістарыка-археалагічнага музея ў Гродзенскім замку Алег Шымбарэцкі паведаміў, што брукаванку паклалі савецкія будаўнікі падчас перабудовы Новага замка пад абкам Камуністычнай партыі.

Гэта дарожнае пакрыццё аказалася нізкай якасці: камяні хістаюцца, ёсць прасадкі грунту, а пад брукаванкай ляжыць толькі пясок без ніякага ўшчыльнення.

Таму большасць гэтай брукаванкі вырашылі дэмантаваць, бо яна не адпавядае патрабаванням па трываласці. Толькі некаторыя фрагменты, напрыклад, з боку вуліцы Давыда Гародзенскага, застануцца, тэрыторыю ж побач з Нёманам поўнасцю расчысцяць.

Чытайце таксама:

Каля Новага замка ў Гродне пад пластом асфальту знайшлі старадаўнюю брукаванку

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук

Ва Уруччы высекуць сквер пад праваслаўную царкву. Натхняліся раннехрысціянскай архітэктурай Рыма

Каментары да артыкула