БЕЛ Ł РУС

Максім Галкін на канцэрце ў Вільні пажартаваў, што першы раз у Літву прыехаў 600 гадоў таму

18.03.2026 / 10:44

Nashaniva.com

На шоу расійскага шоўмэна Максіма Галкіна сабралася поўная зала Compensa.

На выступ прыйшлі і людзі старэйшага ўзросту. Цікава, што большасць гледачоў былі літоўцы, піша Delfi.lt.

Галкін выканаў песню Стасіса Павілайціса «Свяці мне зноў» (Švieski man vėl), пасля чаго па-літоўску павітаў публіку.

Пазней Галкін сказаў публіцы, што яму падабаецца вывучаць літоўскую і латвійскую мовы. 

«Першы раз я прыехаў у Літву, калі [вялікі князь] Вітаўт паіў сваіх коней у Чорным моры», — пажартаваў ён.

Як вядома, пры вялікім князі Вітаўце ВКЛ максімальна пашырыла межы, у пачатку 15 стагоддзя Вітаўт дабраўся да Чорнага мора, збудаваўшы там некалькі крэпасцяў

Максім Галкін выступіць яшчэ раз у Вільні, будуць канцэрты таксама ў Шаўлях, Клайпедзе і Коўне.

Максім Галкін і Ала Пугачова пасля пачатку поўнамаштабнай вайны пакінулі Расію і жывуць у Ізраілі і Латвіі. Галкін пастаянна крытыкуе Пуціна і выступае за Украіну.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула