БЕЛ Ł РУС

У Барысаве паставілі дарожны знак, які збянтэжыў кіроўцаў

18.03.2026 / 16:14

Nashaniva.com

У барысаўскім мікрараёне Печы паставілі знак «небяспечны паварот», але перавернуты — вострым канцом уніз, піша «Мінская праўда». У выніку атрымалася нешта, чаго няма ў ПДР.

Фота: «Мінская праўда»

На слупе ўсё выглядае звычайна: папераджальны трохкутнік і знак абмежавання хуткасці да 40 км/г. Але з-за таго, што знак усталяваны дагары нагамі, становіцца незразумела, што менавіта ён абазначае. Гэта выклікала шмат жартаў і здзіўлення сярод мясцовых жыхароў — нехта нават падумаў, што гэта новыя правілы або нейкі эксперымент.

Пазней высветлілася, што ніякай навінкі тут няма. У ДАІ патлумачылі, што знак проста паставілі з парушэннем тэхнічных патрабаванняў — інакш кажучы, зрабілі гэта няправільна. У найбліжэйшы час абяцаюць усё выправіць.

Так выглядаюць правільныя знакі

Звычайна такі знак папярэджвае пра небяспечны паварот направа ці налева і патрабуе загадзя знізіць хуткасць, бо дарога можа быць з абмежаванай бачнасцю або рэзкім закругленнем.

Чытайце таксама:

Усё больш расіян задумваюцца аб пераездзе ў Беларусь

У Гродне студэнтаў-замежнікаў адлічылі і выслалі з краіны за парушэнні ПДР

Ад 45 да 9000 рублёў: як выраслі штрафы за парушэнне ПДР

Дарожныя штрафы будуць спісваць з карткі аўтаматычна. Але не ва ўсіх выпадках

Каментары да артыкула