З Польшчы ў Беларусь не далі ўвезці культурныя каштоўнасці
Чатыры жанчыны перасякалі мяжу праз пункт пропуску «Брэст» і выбралі «зялёны калідор», тым самым пацвердзіўшы, што не вязуць рэчы, якія трэба дэклараваць. Аднак падчас праверкі высветлілася, што ў аўтамабілі і асабістых рэчах схаваныя прадметы мастацтва, паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт.
Сярод знойдзенага — 24 карціны, статуэткі, два камінныя гадзіннікі, бюст і насценны барэльеф. Эксперты ўстанавілі, што ўсе гэтыя рэчы зробленыя больш за 50 гадоў таму, таму лічацца культурнымі каштоўнасцямі. Іх агульны кошт перавышае 32 тысячы рублёў.
У дачыненні да жанчын распачалі адміністрацыйныя справы. Ім можа пагражаць штраф, а таксама канфіскацыя знойдзеных прадметаў.
У мытных органах адзначылі, што гэта не адзінкавы выпадак: толькі за апошні месяц у Брэсцкай вобласці выявілі больш за дзясятак падобных спроб незаконнага перамяшчэння культурных каштоўнасцяў праз мяжу.
Чытайце таксама:
Беларус на мяжы напаў на польскага мытніка, ратуючы кантрабандныя цыгарэты
На мяжы з Польшчай затрымалі 317 кілаграмаў гашышу
Беларускі дальнабойшчык спрабаваў правезці ў Літву цыгарэты, запакаваўшы іх у матрац