БЕЛ Ł РУС

У Мінску трапіла пад машыну дзяўчына на электрасамакаце

18.03.2026 / 18:35

Nashaniva.com

Як паведамляе УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама, 24‑гадовая дзяўчына ехала па тратуары вуліцы Маякоўскага і трапіла ў ДТЗ.

Калі дзяўчына перасякала праезную частку па лініі тратуара, то не саступіла дарогу аўтамабілю Ford, які выязджаў з прылеглай тэрыторыі. У выніку адбылося сутыкненне.

Пацярпелую даставілі ў медустанову для агляду.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула