БЕЛ Ł РУС

У Капыльскім раёне чатырохгадовы хлопчык загінуў, праваліўшыся ў каналізацыю

18.03.2026 / 20:12

Nashaniva.com

У Капыльскім раёне ў вёсцы Руднае 18 сакавіка здарылася трагедыя: загінуў чатырохгадовы хлопчык, паведамляе Следчы камітэт. 

Скрыншот з відэа

Хлопчык знаходзіўся на двары разам са сваімі братам і сястрой (2,5 і 6 гадоў), калі маці ненадоўга адвіхнулася, а пасля заўважыла, што дзіця знікла.

Падчас пошукаў аказалася, што яно ўпала ў каналізацыйны рэзервуар на двары дома.

Нягледзячы на хуткія дзеянні работнікаў МНС і медыкаў, выратаваць хлопчыка не ўдалося.

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула